Беларуская Служба

«Таварыш Пуцін, адбылася жахлівая памылка»: Расійскі рэжым узяўся за сваіх

22.09.2025 15:09
Рэпрэсіўны інструмент пераследу іншадумцаў - статус «замежнага агента» пачаў выкарыстоўвацца Крамлём супраць сваіх прыхільнікаў.
Аўдыё
  • Расійскі рэжым узяўся за сваіх
         Z-
Услед за прапагандыстам Сяргеем Маркавым статус замежнага агента атрымаў Z-блогер Раман АлёхінScreenshot z Youtube

Услед за прапагандыстам Маркавым «замежным агентам» стаў Z-блогер Алёхін. Расійскія журналісты лічаць гэта прыватнай помстай на палітычным фоне, эксперт бачыць тут чарговы крок у бок таталітарызму пуцінскага рэжыму. 

За апошнія гады ў Расіі нормай стала праследаваць не толькі палітычных апанентаў Пуціна, але  любых іншадумцаў, якія выступаюць за мір і супраць ідэалагізацыі грамадскага жыцця. Дайшло да таго, што крамлёўскія чыноўнікі ды іерархі РПЦ пачалі адкрыта казаць, што расіянам дазваляецца толькі маліцца за ўладу і начальства, адмаўляючыся ад інтэрнэту і розуму. Так кіраўнік ЦВК Памфілава заявіла, што інтэрнэт - гэта «варожае Расіі павуцінне», Дзярждума запрапанавала адключаць інтэрнэт на выходныя, а протаіерэй РПЦ Андрэй Ткачоў назваў прычынай усіх праблем – адукацыю.

Цяпер жа ў «паляванні на чараўніц» Крэмль дайшоў і да «верных пуцінцаў». Пры канцы жніўня расійскае Міністэрства юстыцыі прызнала замежным агентам пракрамлёўскага палітолага Сяргея Маркава. Ва ўмовах, калі моцна пагоршыліся адносіны паміж Масквой і Баку, Крэмль маглі раззлаваць дыфірамбы ад пракрамлёўскага эксперта ў адрас прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

На мінулым тыдні статут замежнага агента атрымаў яшчэ адзін «пуцінец» - Z-блогер Раман Алёхін. Гэты чалавек вядомы тым, што актыўна дапамагаў расійскай арміі, у тым ліку батальёну «Ахмат». У Расіі чакалі, што чачэнцы абароняць Алёхіна, які гэта здаралася раней.  Аднак гэтым разам камандаванне батальёну заявіла, што «сам вінаваты» і «мы не адказваем за злачынствы людзей, з якімі вітаемся і п'ем гарбату».

Атакі на Маркава ды Алёхіна ўзрадавалі іншага «пуцінца» - прапагандыста Салаўёва. У звязку з гэтым, некаторыя пачалі казаць, што інструмент рэпрэсіі стаў сродкам для асабістай помсты. Гэта чарговы крок у эвалюцыі пуцінскага рэжыму: пачаўся пераход ад палітычных рэпрэсій іншадумцаў ды чыстак сваіх шэрагаў, перакананы палітолаг Павал Усаў.

- Тут мы мае тое, з чым заўсёды сутыкаемся ў межах таталітарнай сістэмы: любая крытыка недапушчальна, бо разбурае ілюзію таго, што «рускі мір» лепшы чым Захад. Праз такія рэпрэсіі ўлады прэвентыўна жадаюць задушыць любую незадаволенасць мас. Непадтрымка Крамля разглядаецца як варожая актыўнасць. Салаўёў жа проста задае парадыгму: якая вада і туалеты, калі цяпер ідзе вайна з Захадам за выжыванне Расіі.

У Расіі пачалося «паляванне на чараўніц» сярод «верных пуцінцаў». Услед за пракрамлёўскім экспертам статус «замежнага агента» атрымаў Z-блогер. Гэта толькі пачатак, перакананы палітолаг Павал Усаў. Любая крытыка будзе ўспрымацца расійскімі ўладамі як праява варожасці ў адрас Крамля.

Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі